Перайсці да зместу

Казлу Руда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Казлу Руда
літ.: Kazlų Rūda
Герб
Герб
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Заснаваны
1744
Першая згадка
1744
Вышыня цэнтра
95 м
Насельніцтва
  • 5 507 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Казлу Руда на карце Літвы
Казлу Руда (Літва)
Казлу Руда

Казлу́ Руда́ (літ.: Kazlų Rūda, беларуская назва — Казло́ва Ру́да[2]) — горад у Цэнтральнай Літве, у Марыямпальскім павеце, за 27 км на поўнач ад Марыямпале. Адміністрацыйны цэнтр Казлурудскага самакіравання. Праз горад ідзе чыгунка Каўнас — Чарняхоўск. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Лічыцца, што назва паходзіць ад прозвішча шляхціца Казла, які жыў тут у XVI—XVII стагоддзя. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, з’явіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні[3].

Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча развівалася як цэнтр дзягцярнай вытворчасці, а потым апрацоўцы жалеза. Калі ў 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудавана чыгуначнае дэпо.

Пасля 1920 года горад трапіў у склад Літвы, стаўшы, з 1931 года, цэнтрам староства. З 1940 года Казлу Руда ў складзе Літоўскай ССР. У 1950 годзе Казлу Руда атрымала статус горада і стала (да 1962 года) цэнтрам раёна. З 1999 года было ўтворана Казлу-Рудскае самакіраванне.

Год Колькасць
2001 7 395 [1]
2002 7 365 [1]
2003 7 323 [1]
2004 7 328 [1]
2005 7 336 [1]
2006 7 285 [1]
Год Колькасць
2007 7 214 [1]
2008 7 174 [1]
2009 7 077 [1]
2010 6 942 [1]
2011 6 639 [1]
2012 6 526 [1]
Год Колькасць
2013 6 346 [1]
2014 6 342 [1]
2015 6 228 [1]
2016 6 157 [1]
2017 6 032 [4]
2018 5 834 [1]
Год Колькасць
2019 5 650 [5]
2020 5 543 [5]
2021 5 590 [1]
2022 5 491 [5]
2023 5 507 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 48.
  3. „Lietuvos heraldika“. Parengė Edmundas Rimša. // Vilnius, „Baltos lankos“, 2008. 211–212 p.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.